У рабоце семінара прынялі ўдзел
Капылоў І. Л, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей І.У.Кандраценя, член-карэспандэнт НАН Беларусі,старшыня Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.А. Лукашанец, вядучы навуковы супрацоўнік Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі А.Г. Бураўкін, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі матэматычнай і прыродазнаўчай адукацыі НІА Л.А. Ісачанкава, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка Д.В. Дзятко, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і настаўнікі сярэдніх агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання Мінскай вобласці.


22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя новага выдання аднатомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы”, падрыхтаванага калектывам лексікографаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пад навуковай рэдакцыяй дырэктара інстытута, кандыдата філалагічных навук, дацэнта І.Л. Капылова.







