Публікацыі

Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог

Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог / склад. М. У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 203 с.

У час навуковых экспедыцый 2016–2018 гг. былі выяўлены звыш двухсот беларуска-татарскіх рукапісаў XVII–XXI стст., што знаходзяцца ў прыватным уладанні на тэрыторыі Беларусі. Зроблены іх электронныя копіі, на падставе якіх апісваюцца дваццаць восем найбольш каштоўных дакументаў: два тафсіры, пятнаццаць кітабаў, дзесяць хамаілаў і рукапіс пад умоўнай назвай «Асновы веры».

Да выдання прыкладаецца DVD-дыск з электроннымі копіямі найбольш каштоўных рукапісаў  і іх фрагментаў.

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: сацыяльны вопыт і перспектывы

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: сацыяльны вопыт і перспектывы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.У. Міцкевіч, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 192 с.

Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі

Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мова-ва імя Якуба Коласа; Мінскі дзярж. лінгвістычны ўн-т ; уклад. A. А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: A. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука. – 413 с.

Плытніцтва: тэматычны слоўнік

Плытніцтва: тэматычны слоўнік/Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; уклад. В. М. Курцова [і інш.]; навук. рэд. В. М. Курцова. Мінск : Беларуская навука, 2019. - 297 с.: іл.
18ВN 978-985-08-2500-1.

Другое выданне "Канкарданса беларускай мовы ХІХ стагоддзя"

У выдавецкім доме “Беларуская навука” выйшла другое, дапоўненае, выданне “Канкарданса беларускай мовы ХІХ ст.” (аўтар-складальнік Н. М. Сянкевіч). Да корпуса тэкстаў дадаліся 18 тэкстаў, якія не ўвайшлі ў першае выданне. На новым матэрыяле створаны ўласна канкарданс, шэсць частотных слоўнікаў, паказальнік слоў і адваротны слоўнік. Камплект канкардансаў мовы асобных аўтараў (В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага) дапоўнены чатырма новымі даведнікамі: канкардансамі мовы Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Янкі Лучыны і Я. Чачота.

Выйшла 2-е выданне манаграфіі В. А. Шклярыка

З друку выйшла 2-е выданне манаграфіі В. А. Шклярыка «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы». У кнізе на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся.

Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium

Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium : сборник научных статей / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания имени Якуба Коласа ; редкол.: И. JI. Копылов (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2019. – Вып. 16. – 339 с.
 
У зборнік уключаны матэрыялы, прысвечаныя праблемам тэорыі і практыкі лексікаграфіі, яе метадалагічным і лінгвістычным аспектам. Аналізуюцца пытанні тэрмінаграфіі, гістарычнай лексікаграфіі, даследуюцца асобныя віды слоўнікаў, новыя слоўнікавыя праекты, а таксама пытанні прымянення камп’ютарных і корпусных тэхналогій у лексікаграфіі.
Першы выпуск пад назвай “Vocabulum et vocabularium” быў выдадзены ў Харкаве ў 1994 г. У наступныя гады друкаваўся ў Харкаве, Гродне, Санкт-Пецярбурзе.
Выданне адрасавана навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам і магістрантам філалагічных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі лінгвістыкі.

Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць

Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 21 лютага 2018 г.) / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэдкал.: С.Л. Гаранін (адк. рэд.), І.У. Будзько, Т.В. Пятрова. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 315 с.

Ярушэвіч, А. В. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына

Ярушэвіч, А. В. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына / А. В. Ярушэвіч ; уклад., уступ. арт. I. У. Галуза; навук. рэд. В. М. Курцова; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нац. архіў Рэспублікі Беларусь. - Мінск : Беларуская навука, 2018. - 351 с.

Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні. Вып. 5

БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ: МАТЭРЫЯЛЫ І ДАСЛЕДАВАННІ / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 5. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2018. – 403 с.
 
Пяты выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі і тэкстаграфіі. Значная частка прац у зборніку - гэта апрацаваныя архіўныя, а таксама этнаграфічныя лексічныя матэрыялы са спадчыны беларускіх народных гаворак ХІХ-ХХІ стст. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў з розных рэгіёнаў Беларусі прадстаўлена абмежавана. У тэкстаграфічную частку кнігі ўключаны галоўным чынам запісы з дзяржаўнага беларуска-расійскага, беларуска-польскага і беларуска-латышскага памежжа.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і іншыя звесткі.
 
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» і з’яўляецца запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы