Запрашаем на чарговую сустрэчу.
17 траўня, на Ушэсце, супрацоўніца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Алена Ляшкевіч прачытае лекцыю “Позневясновыя святы: ад Юр’я да Купалля”. Лекцыя адбываецца ў межах цыклу, ініцыяванага Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Домам-музеем І з’езду РСДРП.
Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі”
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ў канцы красавіка правёў у г. Любань Мінскай вобласці Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, прымеркаваны да Года малой радзімы. Выбар рэгіёна быў невыпадковы. Любанскі раён займае ўнікальнае геаграфічнае становішча: ён ахоплівае дзве геаграфічныя зоны – Цэнтральную Беларусь і Усходняе Палессе. На гэтых землях беражліва захоўваюцца многія народныя традыцыі, а забытыя – адраджаюцца.
Віншуем Шклярыка Вадзіма Аляксандравіча!
Рашэннем Савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 пры дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ад 15 снежня 2017 г. (пратакол № 7) Шклярыку Вадзіму Аляксандравічу прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук.
Запрашаем Вас на сустрэчу.
Гэтым разам у рамках асветніцкіх лекцый-дыскусій, арганізаваных Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, сустрэча будзе складацца з дзвюх частак.
ГРАФФИТИ КАК ЛИНГВИСТИЧЕСКИЙ И ПСИХОЛОГИЧЕСКИЙ ФЕНОМЕН
26 апреля 2018 г. в Институте языкознания им. Якуба Коласа доцентом кафедры теоретического и славянского языкознания БГУ Александром Михайловичем Калютой была прочитана лекция на тему «Граффити как лингвистический и психологический феномен».
Падзяка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Падзяка ўручана на агульным сходзе НАН Беларусі 26.04.2018
Запрашаем Вас на сустрэчу.
На чарговай сустрэчы ў межах цыклу культурна-асветніцкіх лекцый-дыскусій паспрабуем разабрацца, чаму 400-годдзе Беларускага кнігадрукавання адзначылі ў 1925 годзе, а 500-годдзе прыйшлося ўжо на 2017-ы.
Справа ў тым, што раней гісторыю айчыннага кнігадрукавання вялі ад “Апостала” Францыска Скарыны, які быў надрукаваны ў 1525 годзе ў Вільні.