Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, філіял Дом-музей І з’езда РСДРП запрашаюць Вас на імпрэзу “Слова як памяць”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і прысвечана прэзентацыі “Расейска-беларускага слоўніка” Апанаса Ярушэвіча.
“Расейска-беларускі слоўнік” – гэта ўнікальны помнік нацыянальнай лексікаграфіі, першы грунтоўны перакладны руска-беларускі слоўнік, створаны ў нацыянальнай мовазнаўчай навуцы на пачатку яе станаўлення.