Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дарагія сябры, запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы.
13 лютага

Па ініцытыве пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя”. 










