Удзел вучоных-мовазнаўцаў у навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця"

28 сакавіка 2025 г.  дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І. Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А. М. Лапцёнак, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н. В. Паляшчук прынялі ўдзел у ІХ навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця”. Мерапрыемства прайшло на базе ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”, якая стала супрацоўнічае з Інстытутам мовазнаўства.

Круглы стол “Апошняя кніга Францыска Скарыны: да 500-годдзя выдання «Апостала»”

Загадчык адзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук прыняла ўдзел у круглым стале Апошняя кніга Францыска Скарыны:  да 500-годдзя выдання «Апостала»”, які адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26 сакавіка 2025 г.

Фёдар Данілавіч Клімчук – гонар і слава Драгічыншчыны: да 90-годдзя з дня нараджэння

21 сакавіка ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці ў рамках краязнаўчай канферэнцыі “Фёдар Данілавіч Клімчук – гонар роднага краю. Да 90-годдзя з дня нараджэння вучонага-лінгвіста” адбыўся круглы стол, прысвечаны ўшанаванню слыннага даследчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Фёдара Данілавіча Клімчука.

Адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі).

18–19 сакавіка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі).

На ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прайшла прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі “Беларуская мова ад А да Я”

У рамках ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 13 сакавіка адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Беларуская мова ад А да Я”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтары кнігі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І. Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А. М. Лапцёнак, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы В. Д. Косціна, якая займалася распрацоўкай дызайну і камп’ютарнай вёрсткай кнігі. Вяла мерапрыемства загадчык рэдакцыі кніжных і перыядычных выданняў выдавецкага дома “Беларуская навука” В. М. Пручкоўская.

.

Міжнародны Дзень роднай мовы ў Маскве

28 лютага 2025 г. нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы” пры падтрымцы Цэнтра славянскіх культур Бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудоміна ў г. Маскве правялі святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы.

ДЫЯЛОГ НАВУКІ І АДУКАЦЫІ

Кафедра кітайскай філалогіі ў мэтах паглыблення прафесійных ведаў і кампетэнцый студэнтаў арганізавала і правяла сустрэчу з прадстаўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: А.В. Бараноўскім, першым намеснікам па навуковай рабоце ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»; І.Л. Капыловым, дырэктарам філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа»; У.А. Кошчанкам, загадчыкам сектара камп’ютарнай лінгвістыкі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі «Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа».

Міжнародны дзень роднай мовы: Мінск – Ташкент

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Будзько І. У. у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце правяла святочнае мерапрыемства ў анлайн-фармаце разам з калегамі з Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Іслама Карымава. З беларускага боку ўсіх прысутных павіншавалі прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Нікалайчык Ю. А., дэкан факультэта міжнароднага супрацоўніцтва Шырвель П. І., з узбекскага боку – начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і пратакола Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Мананаў У. В. У сваіх выступленнях яны адзначылі важную ролю роднай мовы ў жыцці кожнага этнасу, падкрэслілі неабходнасць падтрымкі знікаючых моў, падзякавалі за плённае супрацоўніцтва БНТУ і ТДТУ.

ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ СЛОЎНІКАЎ

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай адбылася 25 лютага 2025 года на базе ДНУ “Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска” і была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паляшчук Наталля Вікенцьеўна, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, Ялынцава Ірына Уладзіміраўна, загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, вучні 10-х класаў названай гімназіі, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Пахвалённая Аліна Казіміраўна, Сарока Таццяна Уладзіміраўна, Сенакосава Вераніка Леанідаўна, Аўсянская Святлана Яўгенаўна.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы