Напрыканцы мінулага года выйшаў з друку чарговы 14 том “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы” (галоўны рэдактар Г. А. Цыхун, адказны – М. П. Антропаў), у якім завершана этымалагічная распрацоўка літары Т. Як і ў папярэдніх тамах, даследуецца гісторыя развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносіны з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Том адкрываецца наступнай кароткай прадмовай “Ад рэдактараў”:
Навукова-асветніцкія курсы “Беларуская мова” працягваюцца ў 2018 годзе ў новым фармаце
Шаноўнае спадарства, усе, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй і культурай! Са студзеня 2018 года пачынаецца цыкл культурна-асветніцкіх лекцый-дыскусій. Плануецца, што сутрэчы будуць праходзіць рэгулярна 2 разы на месяц у 2-і і 4-ы чацвяргі. Пачатак – 18.30.
Віншуем Ганчарэнка Кацярыну Дзмітрыеўну!
Дырэкцыя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, калегі, сябры віншуюць дактаранта Ганчарэнка Кацярыну Дзмітрыеўну з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2018 год таленавітым маладым вучоным.
Віншуем Шклярыка Вадзіма Аляксандравіча!
У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пастанова Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 снежня 1995 года № 25) прысуджана прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2017 года ў намінацыі “Лепшая навуковая работа маладых вучоных” Шклярыку Вадзіму Аляксандравічу за манаграфію “Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэк
Шклярыкам Вадзімам Аляксандравічам была абаронена кандыдацкая дысертацыя “Мікратапанімія Усходняга Палесся: лінгвагеаграфічны і лексіка-семантычны аспекты”
15 снежня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа на пасяджэнні вучонага савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 навуковым супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Шклярыкам Вадзімам Аляксандравічам была абаронена кандыдацкая дысертацыя “Мікратапанімія Усходняга Палесся: лінгвагеаграфічны і лексіка-семантычны аспекты” (спецыяльнасць 10.02.01 – беларуская мова; навуковы кіраўнік – І.Л. Капылоў). Выніковая адзнака – 4.9.
Навука і адукацыя
