2 лютага 2018 года ў Палацы Незалежнасці прайшла цырымонія ўручэння дыпломаў акадэміка і члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара навук і атэстата прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.
Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы і атэстаты больш як сарака навукоўцам, сярод якіх прадстаўнік і гуманітарнай сферы. Дыплом акадэміка НАН Беларусі атрымаў першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.