СУСТРЭЧА СТУДЭНТАЎ З ГІСТОРЫКАМІ МОВЫ І ДЫЯЛЕКТОЛАГАМІ

21 чэрвеня 2022 г. студэнты першага курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Аляксандраўна Буторына наведалі філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Круглы стол “Дыялектныя тэксты як крыніца па захаванні культурна-моўнай і гістарычнай памяці беларускага народа”

29 чэрвеня 2022 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца круглы стол “Дыялектныя тэксты як крыніца па захаванні культурна-моўнай і гістарычнай памяці беларускага народа”, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  1. Курцова В. М. Беларускі нацыянальны тэкстаграфічны фонд: крыніцы тэкстаў і іх тэматычная разнастайнасць.
  2. Кунцэвіч Л. П. Сведкі трагічных падзей: тэксты як крыніца ўспамінаў пра вайну і пасляваенныя гады.
  3. Трухан Т. М. Тэксты як крыніца ўспамінаў пра лёсы людзей.
  4. Маліцкі Ю. В. Тэксты як крыніца краязнаўчых звестак.
  5. Хвіланчук Ю. Л. Адметныя сінтаксічныя рысы гаворак цэнтральнай дыялектнай зоны (паводле выдання “Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона”(2009)).

Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, аўд. 302).

Пачатак работы ў 14:00.

Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная.

Далучыцца да мерапрыемства можна будзе праз платформу Zoom.

Спасылка для падключэння: https://us02web.zoom.us/j/85605861998?pwd=8N0mpGwjXGCA4qhqVwLn91_T55x1_n.1.

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 856 0586 1998.

Код доступу: Wa0mi1.

Запамінальная сустрэча на астравецкай зямлі

8 чэрвеня ў Астраўцы Гродзенскай вобласці прайшло адметнае мерапрыемства пад назвай “Роля старабеларускай пісьмовай спадчыны і беларускіх народных гаворак ва ўмацаванні гістарычнай памяці народа”.

ЖАМЧУЖЫНА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА “ЖЫЦІЕ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ”: ГІСТОРЫЯ І ВЫДАННЕ

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска ў рамках цыкла навукова-папулярных лекцый, уключаных у план мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па патрыятычным выхаванні ў 2022 г. 12 мая прайшла чарговая сустрэча наведвальнікаў бібліятэкі з супрацоўнікамі аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (раней адбыліся: навукова-папулярная лекцыя “Праект стагоддзя беларускай гуманітарыстыкі: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»”, 23 лютага 2022 г., майстар-клас на тэму “Янка Купала – пра беларускую мову”, 22 сакавіка 2022 г., навукова-папулярная лекцыя “Пісьмовая праваслаўная спадчына Беларусі: з гісторыі выдання”, 13 красавіка 2022 г.).

Міжнародная навуковая канферэнцыя “ЭТНАЛІНГВІСТЫКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА: ДЫЯХРАНІЧНЫ І СІНХРАНІЧНЫ АСПЕКТЫ МІЖМОЎНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ”, Мінск, 2 – 3 лістапада 2022 г.

Шаноўныя калегі!

2 – 3 лістапада 2022 г. у ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”.

Неабходная інфармацыя для ўдзелу ў канферэнцыі размешчана ў інфармацыйным лісце.

Запрашаем да ўдзелу!

«Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (Прэс-рэліз)

29 верасня  2022 г. у 10-00

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»

адбудзецца Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы»

 

Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) па праву займае адно з найбольш пачэсных месцаў у сузор’і славутых імёнаў, якімі ганарыцца беларускі народ. Сваімі творамі пісьменнік унёс неацэнны ўклад у духоўную культуру народа, актыўна садзейнічаў станаўленню нацыянальнай свядомасці беларусаў, выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну, любові да роднай прыроды, да людзей працы. Колас з’яўляецца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Вытокі Коласавай мовы – у жывой народнай гаворцы, у вуснай творчасці, у крыніцах мастацкай літаратуры беларускага і іншых славянскіх народаў.

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы», 29 верасня 2022 года (ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ)

“ТАЯМНІЦЫ ФАЛЬКЛОРНЫХ ЭКСПЕДЫЦЫЙ”: ЛЕКЦЫЯ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ БДПУ ІМЯ М. ТАНКА

25 красавіка 2022 г. Т.М. Аліферчык, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы, і А.М. Боганева, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору, прачыталі лекцыю “Таямніцы фальклорных экспедыцый” для студэнтаў 1–2 курсаў факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Т.М. Аліферчык і А.М. Боганева штогод выязджаюць у экспедыцыі, таму іх практычны вопыт можа быць карысным для маладых збіральнікаў.

ЗНАЁМСТВА З ПРАВАСЛАЎНАЙ ПІСЬМОВАЙ СПАДЧЫНАЙ

13 красавіка 2022 г. супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”) Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, загадчык аддзела, Ірына Уладзіміраўна Будзько, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела, Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела,  прынялі ўдзел мерапрыемстве “Пісьмовая праваслаўная спадчына Беларусі: з гісторыі выдання”, якое адбылося ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска.

Шляхамі беларускай лексікаграфіі

Супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі 18 красавіка 2022 года правялі навукова-папулярную сустрэчу «Шляхамі беларускай лексікаграфіі» са студэнтамі 1 курса (13 група) філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Славянская філалогія»

Перад навучэнцамі выступілі В.П.  Русак,  (загадчык аддзела), В.А. Мандзік, В.І. Уласевіч, А.М. Сяргеева, В.Л. Татур, Н.П. Маслоўская. Навукоўцы пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, фундаментальнымі лексікаграфічнымі выданнямі 2013 года («Граматычны слоўнік назоўніка», «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Граматычны слоўнік прыметніка»), новымі праектамі ў галіне распрацоўкі арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы