Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Інстытут беларускай культуры (1922 – 1928: нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі”

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

25 студзеня 2022 года

г. Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

вул. Сурганава, д. 15, пак. 110

Беларуская лінгвістыка. Вып. 87

Беларуская лінгвістыка. Вып. 87 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2021. –  121 с.

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. І. Л. Капылова ; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава./ навук. рэд. : В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларуская навука, 2021.

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. І. Л. Капылова ; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава./ навук. рэд. : В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларуская навука, 2021.

Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь па адрасе https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/vsenarodnoe-obsuzhdenie-proekta-konstitutsii-respubliki-belarus/).
Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Формы збору прапаноў размешчаны ТУТ.
Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

.

Адбыўся круглы стол “І.В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гг. ХХ ст.”

21 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбыўся круглы стол “І.В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гг. ХХ ст.”, прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Генадзь Апанасавіч Цыхун,  загадчык сектара рукапісаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Таццяна Іванаўна Жук; кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Мікалаевіч Максімчык; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Вікенцьеўна Паляшчук; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Уладзіміраўна Будзько; кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Юр’еўна Перавалава; кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка.

Узнагародзілі пераможцаў

22 снежня ў Прэзідыуме НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства. Пераможцамі конкурсу сталі звыш двухсот чалавек самых розных прафесій і ўзростаў. Конкурс накіраваны на ўмацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальга адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае беларускага народа, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю нацыянальнай гісторыі, культуры, мовы. У намінацыі «Мова маёй зямлі» пераможцамі сталі 33 удзельнікі конкурсу.

Круглы стол «Пётр Апанасавiч Бузук i набыткi нацыянальнай лiнгвагеаграфii»

6 снежня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбыўся круглы стол «Пётр Апанасавіч Бузук і набыткі нацыянальнай лінгвагеаграфіі», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння заснавальніка беларускай лінгвагеаграфіі Пятра Апанасавіча Бузука і  100-годдзю Інстытута беларускай культуры, з якім была звязана навукова-даследчая і арганізацыйная дзейнасць таленавітага моваведа.

       

Пётр Апанасавіч Бузук                              У час правядзення круглага стала

Імпрэзу варта лічыць гістарычнай з улікам некалькіх акалічнасцей. Па-першае, апошняе навуковае мерапрыемства, прысвечанае пачынальніку новых навуковых напрамкаў у беларускім мовазнаўстве, адбылося ў 1991 г. У гэты год адзначаўся стагадовы юбілей таленавітага лінгвіста. Якраз юбілею яркай постаці 20-х – пачатку 30-х гадоў 20 стагоддзя была прысвечана спецыяльная навуковая канферэнцыя, якая прайшла ў акадэмічным інстытуце мовазнаўства. Адметнаы круглы стол і наступным: уласнымі ўспамінамі пра жыццё і лёс сям’і Бузукоў падзялілася з прысутнымі Кацярына Віктараўна Шашыйташвілі – унучка Пятра Апанасавіча.

КРУГЛЫ СТОЛ “І.В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гадоў ХХ ст.”

21 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца круглы стол “І.В. Воўк- Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20 гадоў ХХ ст.”, прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры.

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1.І.В. Воўк-Левановіч: жыццёвы шлях і навукова-педагагічная  дзейнасць.

  1. І.В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гадоў ХХ ст.
  2. Мовазнаўчая спадчына І.В. Воўк-Левановіча.

Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, аўд. 302).

Пачатак работы ў 14.00.

Форма правядзеннявочна-дыстанцыйная.

Далучыцца да мерапрыемства можна будзе праз платформу Zoom.

Спасылка для падключэння:

https://us02web.zoom.us/j/87268277230?pwd=T0tNR3VCaGVmM1drdlN4VWxyZWJvZz09
 

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 872 6827 7230

Код доступу: 844965

 

Запрашаем усіх жадаючых.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы