
15 снежня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася абарона дысертацыйнага даследавання Юліі Леанідаўны Хвіланчук “Дзеяслоўныя прыназоўнікавыя словазлучэнні ў беларускіх народных гаворках: структурна-семантычная характарыстыка, пашырэнне, паходжанне”. Даследчая праца была падрыхтавана ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта, загадчыка аддзела В. М. Курцовай. Афіцыйнымі апанентамі на дысертацыі выступілі Ірына Алегаўна Гапоненка, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, і Таццяна Антонаўна Грачыха, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт, загадчык кафедры рускай мовы як замежнай УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». Апаніруючай арганізацыяй з’яўлялася УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».


11 лістапада 2023 г. у Мірскім замку адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання ўнікальнага помніка старабеларускай пісьменнасці XVI ст. – Жухавіцкага Евангелля (названага так па месцы яго знаходжання – вёскі Жухавічы, што недалёка ад Міра).









