25 кастрычніка 2022 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска ў рамках цыкла навукова-папулярных лекцый, уключаных у план мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па патрыятычным выхаванні ў 2022 г., прайшло мерапрыемства “Гартаючы старонкі мінулага” з удзелам навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святланы Мікалаеўны Макітрук і старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” кандыдата філалагічных навук Наталлі Юр’еўны Перавалавай.