21 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбыўся круглы стол “І.В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гг. ХХ ст.”, прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Генадзь Апанасавіч Цыхун, загадчык сектара рукапісаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Таццяна Іванаўна Жук; кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Мікалаевіч Максімчык; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Вікенцьеўна Паляшчук; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Уладзіміраўна Будзько; кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Юр’еўна Перавалава; кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка.