Тыдзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дарагія сябры, запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы.

13 лютага

АЛА 2020 Terra SLAVIA

Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі

Па ініцытыве пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя”.

Распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства прызначаны стыпендыі.

Настаўнікі школ Мінскай вобласці з беларускай мовай навучання наведалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

Сустрэча з дырэкцыяй Інстытута і членамі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі адбылася ў рамках супрацоўніцтва паміж Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Дзень беларускай навукі

На мінулым тыдні навуковая супольнасць чарговы раз адзначыла сваё прафесійнае свята – Дзень беларускай навукі.

Дырэкцыя «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» павіншавала навуковы калектыў падчас урачыстага сходу.

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі», 19 – 20 лістапада 2020 года

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай), 17–18 снежня 2020 года

Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды

Сярэдзіна студзеня, хоць на календары і зіма, з’яўляецца гарачай парой для лепшых знаўцаў беларускай і рускай моў. Традыцыйна ў гэты час праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах гуманітарнага цыклу.

У якасці членаў журы ў камісіі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура» ў гэтым годзе былі запрошаны супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа А.А Марозава і С.А. Вагнер. Творчая сумесная праца навукоўцаў і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, якім арганізоўваецца алімпіяда, мае ўжо досыць працяглую гісторыю: вучоныя-мовазнаўцы прымаюць дзейсны ўдзел у алімпіядным руху Міншчыны з 2012 г.

Праграма Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі”

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы