26 кастрычніка 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” праведзены Круглы стол “Беларуская тэрміналогія: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаны 100-годдзю Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) і дзейнасці Тэрміналагічнай камісіі.
Пасяджэнне Круглага стала, у якім прынялі ўдзел і выступілі з паведамленнямі вучоныя НАН Беларусі, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншыя спецыялісты, праводзілася ў вочна-дыстанцыйнай форме. На пасяджэнні былі абмеркаваны роля Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта ў фарміраванні нацыянальнай беларускай навуковай тэрміналогіі, асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі ў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, актуальныя пытанні ўпарадкавання і ўніфікацыі батанічнай тэрміналогіі і захавання нацыянальнай тэрміналогіі і наменклатуры, надзённыя праблемы ўпарадкавання тэрміналагічнага апарату школьных дысцыплін.