
22 сакавіка 2022 г. у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар філалагічных навук прафесар Мароз Валянціна Канстанцінаўна правяла для навучэнцаў Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа і чытачоў бібліятэкі майстар-клас на тэму “Янка Купала пра беларускую мову”. Гэта сустрэча арганізавана ў рамках цыкла навукова-папулярных лекцый, уключаных у план мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па патрыятычным выхаванні ў 2022 г. (першае мерапрыемства – навукова-папулярная лекцыя “Праект стагоддзя беларускай гуманітарыстыкі: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»” – было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і праведзена 23 лютага б.г.).

Сучасныя праблемы анамастыкі : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 1. – 404 с.









