12–15 студзеня 2021 года ў ДУА “Гімназія № 14” г. Мінска праходзіў трэці этап XXXVII Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. У якасці журы ўжо па традыцыі ў ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. У гэтым годзе гэта былі Н.Ю. Перавалава (старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы), В.І. Уласевіч (вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы), Э.В. Ярмоленка (вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы). У абавязкі членаў журы ўваходзіла праверка пісьмовых работ і выстаўленне балаў згодна з крытэрыямі ацэнкі, распрацаванымі складальнікамі заданняў, а таксама кансультацыі ўдзельнікаў алімпіяды па дапушчаных памылках.



Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству / Национальная академия наук Беларуси [и др.]; сост.: В. А. Ковтун [и др.]; под общ. ред. Ю. М. Плескачевского. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 739 с.
Шкляр, Г. З. Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр ;уклад.: В. М. Курцова [і інш.] ; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С. Ганцоўская. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 259 с.
Беларуская лінгвістыка. Вып. 84 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакр.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2020. – 160 с.





