
Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засьцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў
Максім Багдановіч. Кніга, 1912 г.
Дзень роднай мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Родная мова, матчына, мілагучная, прыгожая, чыстая, далікатная… Такімі эпітэтамі называюць студэнты БНТУ беларускую мову. У гэтым годзе кафедра “Беларуская і руская мовы” разам з калектывам Навуковай бібліятэкі БНТУ і вучонымі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрасіла беларускіх і замежных студэнтаў на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.










