
На базе дзяржаўнай установы культуры «Астравецкая раённая бібліятэка» былі праведзены дыялогавыя пляцоўкі «Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь», «Культура мовы – абавязак патрыёта» ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гг. Мерапрыемства было арганізавана сектарам культуры Астравецкага райвыканкама (загадчык Баяровіч В.В.), Астравецкай раённай бібліятэкай (дырэктар Ачарэтава Н.У.) і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі былі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі раёна (бібліятэкары, музейныя супрацоўнікі, клубныя работнікі, настаўнікі, краязнаўцы), а таксама вучні школ г. Астраўца. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў расказаў пра сутнасць дзяржаўнага білінгвізму ў Беларусі, умовы функцыянавання дзяржаўных моў у сітуацыі білінгвізму, прававое рэгуляванне моўнай сферы ў нашай краіне на розных этапах яе гісторыі. Асобна Ігар Лявонавіч спыніўся на праблеме літаратурных нормаў, расказаў пра выпадкі парушэння акцэнталагічных, лексічных, граматычных і стылістычных нормаў.


8 красавіка супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры шчыра і сардэчна павіншавалі з 70-годдзем вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Любоў Пятроўну Кунцэвіч.
Русский язык в современном билингвальном пространстве : сб. науч. ст. / редкол.: И. В. Елынцева (науч. ред.) [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Я. Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 320 с.
Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков / О. Г. Ванкевич [и др.]; науч. ред.: И. В. Елынцева, О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 589 с.







