
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшоў II Міжнародны навуковы кангрэс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”, у якім прынялі ўдзел 178 чалавек. Падчас кангрэса адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі сем секцый, на якіх было абмеркавана шырокае праблемнае поле мовазнаўчых пытанняў: сучасная беларуская мова: стан і тэндэнцыі яе развіцця; актуальныя праблемы гістарычнага мовазнаўства; дыялекты беларускай нацыянальнай мовы: сучасны стан; сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі; праблемы функцыянавання сучаснай беларускай мовы ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму; беларуска-славянскае і беларуска-неславянскае моўнае ўзаемадзеянне на розных гістарычных этапах; стылістыка тэксту і мова мастацкага твора, тэорыя і практыка перакладу; беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія: набыткі і перспектывы; фразеалогія і моўная карціна свету; анамастыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця; камп’ютарная лінгвістыка і корпусныя даследаванні мовы; актуальныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, лінгвакраіназнаўства; тэарэтычныя і практычныя праблемы методыкі выкладання беларускай мовы; беларуская мова як замежная і інш.

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні : зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2024 – Вып. 7. ‒ 406 с.
Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад рэд. Т.М. Аліферчык, Г.В. Алексяевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 285 с.
Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычны агляд і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад., манаграф. раздзел і інш.: В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 537 с.







