Перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне мовазнаўства

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў  правёў сустрэчу з дэлегацыяй кітайскіх вучоных-мовазнаўцаў (Паўночна-заходні політэхнічны ўніверсітэт, Сіань), падчас якой былі абмеркаваны перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Кітайскіх калег зацікавілі вынікі дзейнасці аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, а таксама сектара камп'ютарнай лінгвістыкі. Выкладчыкі Паўночна-заходняга політэхнічнага ўніверсітэта выказалі жаданне ажыццяўляць сумесныя праекты, звязаныя з распрацоўкай электроннага семантычнага тэзаўруса  і стварэннем двухмоўных корпусаў.  

Круглы стол па праблемах перакладу юрыдычных дакументаў

19 снежня ў Інстытуце мовазнаўства адбыўся круглы стол, прысвечаны праблемам перакладу юрыдычных дакументаў на беларускую мову. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай юрыдычнай тэрміналогіі на сучасным этапе, пытанні адаптацыі іншамоўных тэрміналагічных адзінак, а таксама праблемы іх упарадкавання і ўніфікацыі.

Семінар-практыкум па атрыбуцыі рукапісных, старадрукаваных і рэдкіх кніг

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Э. В. Ярмоленка 18 снежня прыняла ўдзел у семінары-практыкуме “Атрыбуцыя рукапісных, старадрукаваных і рэдкіх кніг”, які прайшоў у бібліятэцы імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мінскай духоўнай акадэміі. Мерапрыемства праводзілася з мэтай рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2024–2026 гг., а таксама ў рамках стварэння “Рэестра кніжных помнікаў Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата”.

«Дыялогі пра культуру». Сучасныя праблемы анамастыкі

Дырэктар Інстытута мовазнаўства І.Л. Капылоў і загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А.М. Лапцёнак 18 снежня 2025 г. прынялі ўдзел у праграме «Дыялогі пра культуру» на канале «Культура» беларускага радыё. У гутарцы з Н.А. Сіроткай навукоўцы абмеркавалі асобныя праблемы ўжывання ўласных найменняў і расказалі пра канферэнцыю «Сучасныя праблемы анамастыкі», якая не так даўно прайшла ў Інстытуце мовазнаўства.

Запіс праграмы даступны па спасылцы:

https://youtu.be/Yw2groekJFg?si=afU5kkMcgkqT5-uL

Супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі выступілі ў праграме «Дыялогі пра культуру» на канале «Культура» Беларускага радыё

Маладыя супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Алена Путрыч і Паліна Басалыга прынялі ўдзел у праграме “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам на канале “Культура” (прамы эфір — у 12:30, трансляцыя — у 21:30, 17 снежня). Падчас гутаркі абмяркоўваліся дзейнасць Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, роля моладзі ў навуцы, асабістыя навуковыя даследаванні, а таксама ўзаемасувязь культуры, мовы і літаратуры. Запіс праграмы даступны па спасылцы:
 

ІІІ МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АНАМАСТЫКІ»

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 11–12 снежня 2025 года прайшла ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння В.П. Лемцюговай).

Абмеркаваць тэарэтычныя і практычныя праблемы анамастыкі сабраліся даследчыкі з Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана і Лівана. У розных формах у рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 68 чалавек, сярод удзельнікаў навуковага мерапрыемства былі студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты, школьныя настаўнікі, а таксама прадстаўнікі навуковых арганізацый і ВНУ.

Сустрэча на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

8 снежня 2025 г. Н. В. Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа», і Э. В. Ярмоленка, вядучы навуковы супрацоўнік названага аддзела, правялі інтэрактыўную лекцыю «Ад гісторыі слова да гісторыі мовы» на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Праграма III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара В. П. Лемцюговай)

“Наш шлях памысны і высокі, бо ў родным краі гэты шлях”

Пад такой назвай (радкі з верша Навума Гальпяровіча) прайшла  творчая сустрэча  на базе Навасёлкаўскай сярэдняй школы і Дунілавіцкай сельскай бібліятэкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, арганізаваная Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа. Мэта сустрэчы –  выхаванне патрыятызму і папулярызацыя духоўных каштоўнасцей у моладзі.  У мерапрыемстве прымалі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа  Ігар Капылоў, паэт, пісьменнік, публіцыст, вядучы праграм “Суразмоўцы”, “Дыялогі пра культуру”, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч, генеральны дырэктар, заснавальнік і выдавец газет “Шапакляк”, “Друг пенсионера» Анатоль Гармаза, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Юлія Зарэцкая.

ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…» (да Міжнароднага дня роднай мовы)

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы